Объединенные СпецПриемником's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
Объединенные СпецПриемником's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Tuesday, March 15th, 2011 | 12:38 pm [anei_aka_kirian]
 |
Помоги политзеку в два клика!
Теперь поддержать политзаключенных можно по Интернету. Сайт www.pashtouka.org предлагает подписать открытку для беларуских узников совести не отходя от компьютера. Рассказывает один из создателей проекта Андрей Ким: «Уже на протяжении многих лет мы регулярно проводим кампании по отправке открыток политзаключенным. За эти годы тысячи посланий пришли тем, кто арестован в Беларуси за свои убеждения. Я сам был в заключении, и знаю, как важны слова поддержки. За время отсидки я получил несколько сотен таких открыток и каждая из них была как глоток свежего воздуха. Однако такие кампании были ограничены географически, не всегда получалось передать открытку для подписи людям из других городов, а тем более стран. Кроме того, даже из соседней России письма и открытки идут в беларускую тюрьму более месяца. Поэтому в этом году мы придумали сайт www.pashtouka.org Любой человек, где бы он не находился, может с помощью этого сайта написать политзаключенному. Достаточно выбрать адресата, открытку, и ввести текст послания. А здесь в Минске мы распечатаем этот текст на обратной стороне выбранной открытки и пошлем по почте. Это просто и эффективно. Где бы вы ни были – в Москве, Праге, Сиэтле, или Нью-Йорке – вы сможете отправлять слова поддержки в беларуские тюрьмы не вставая из-за компьютера. Более того, сейчас мы работаем над мобильной версией сайта, чтобы отправить открытку можно было даже по пути на работу. Вы можете выбрать либо сатирические открытки от Андрея Бильжо, который нарисовал их специально для этого проекта, либо другие открытки, посвященные правам человека. Количество политзаключенных сейчас примерно равно количеству открыток на нашем сайте. Надеюсь, что количество первых будет уменьшаться, а вторых – увеличиваться. Я мечтаю о том, чтобы тысячи людей присоединились к этой кампании и отправили как можно больше открыток. Ведь то, что действительно нужно беларуским политзаключенным – теплые слова поддержки и понимания – может сейчас дать каждый из нас. Это и есть солидарность.» Если у вас есть желание помочь проекту, вы можете предложить эскизы новых открыток или хотите подписать послание своей рукой, связаться с организаторами кампании можно по адресу repression.by@gmail.com www.pashtouka.org | | Saturday, September 11th, 2010 | 10:04 pm [kamunikat]
 |
Пазьняк Зянон, Цяжкі час на Камунікат.org Цяжкі часКанцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.2, артыкулы і матэр’ялы (ІV 1996–2002). Пазьняк Зянон Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і палітычнай партыі Фронту (КХП–БНФ) ў змаганьні з антыбеларускім рэжымам і ўнутранай акупацыяй краіны за свабоду і дэмакратыю, за абарону незалежнасьці і беларускай культуры. Разглядаюцца таксама пытаньні паліталёгіі, этыкі, гісторыі, стратэгіі і тактыкі Беларускага Адраджэньня. У другой частцы кнігі, якая акрэсьлена як “Дадатак”, падаюцца выбраныя тэксты, фатаграфіі, дакуманты і копіі дакумантаў, артыкулаў, палітычных заяваў, зваротаў і мэмарандумаў па беларускай палітыцы і культуры. Болей... | | Wednesday, September 1st, 2010 | 9:57 pm [kamunikat]
 |
Севярынец Павал, Люблю Беларусь на Камунікат.org Люблю БеларусьСевярынец Павал Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магутны Божа! Бязьмежная мудрасьць Твая! Невымерная ласка Твая! ДЗЯКУЮ Табе за тое, што я нарадзіўся менавіта ў ГЭТАЙ КРАІНЕ!.. У краіне ахвяраў, войнаў і катастрофаў, сярод народу геніяў і сьвятых. Сярод найвялікшых могільнікаў чалавечай гісторыі. У Сэрцы Эўропы, найважнейшым духовым цэнтры між Захадам і Ўсходам. Бо я веру, што Беларусь — гэта нешта намнога больш значнае, чым прынята думаць. Раз-пораз здаецца, што яшчэ сэкунда, і мы вось-вось спасьцігнем, скрышталізуем для сябе гэты момант ісьціны: настолькі празрыстая яго сутнасьць, настолькі ясна пабліскваюць, граюць грані чагосьці ідэальна цэласнага, так працінае — да іскрыстых сьлёзаў, да галюцынацыяў. І я ўвесь час паўтараю сам сабе: Беларусь, у якой мы маем гонар жыць, ча кае вялікая будучыня. Болей... | | Tuesday, August 3rd, 2010 | 10:50 am [kamunikat]
 |
Супрун Васіль, Геніюш Ларыса, Незабыўныя “ксівы” на Камунікат.org Незабыўныя “ксівы”вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш Супрун Васіль, Геніюш Ларыса Да чытача. Гісторыя нашай зямлі ёсьць гісторыяй асобаў, чый лёс запісаны чырвонымі літарамі ў Кнізе Бога. Чырвонымі, бо шмат крыві, пакут і болю... Чырвонымі, бо якім павінна быць сэрца, каб магло зьмясьціць столькі любові... Шмат гора выпала на нашу долю, але і Госпад паслаў шмат змагароў на жніво беларускага адраджэньня. Немагчыма адчуць у поўнай меры тое, што адчувалі людзі, якія знаходзіліся ў няволі. Але “ксівы” расплюшчваюць нашыя вочы праз лёс двух чалавек на жыцьцё Беларусі. Бо Беларусь не толькі лясы і палі, але людзі, якія складаюць душу народа. Перад намі часы, калі дух камунізму тварыў, што хацеў на зямлі ня толькі нашай краіны. Гэта час нябачнага ворага і цёмнага лесу, дзе штодзень згасалі зоркі. Але любоў да Радзімы мацнейшая за страх перад сьмерцю, якую нёс камунізм. Гісторыя давала нам шмат прыкладаў для будучыні. Адзін з якіх кажа, што Свабода заўсёды каштуе шмат, бо здабываецца агнём веры й мячом справы ў вялікіх ахвярах і пакутах. Варта пакаяцца ў грахох камунізму і будаваць Беларусь з верай, надзеяй і любоўю, пра якія так ма- рылі Ларыса Геніюш і Васіль Супрун у сваіх вершах. NKsivy@gmail.com Болей... | | Tuesday, June 1st, 2010 | 10:59 pm [kamunikat]
 |
Свабода, 0/1990 на Камунікат.org СвабодаДзень Волі'90 0/1990 25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. На працягу настуоных 70 гадоў нас усімі сіламі прымушалі забыцца пра гэта: і пра Акт 25 сакавіка, і пра самую ідэю незалежнасьці Беларусі. І мы забыліся. Забыліся таксама, як галоднызабываецца на ежу. І цяпер нам застаецца альбо памерці - ад экалагічнага, эканамічнага і культурнага заняпаду, альбо - успомніць, што галоўная ўмова жыцьця любой нацыі - поўная незалежнасьць. Болей... | | Sunday, May 30th, 2010 | 12:56 am [kamunikat]
 |
Навіны, 3/1989 на Камунікат.org НавіныБеларускага Народнага Фронту за Пепабудову "Адраджэньне" 3/1989 Вандэя ўсіх Вандэй. Зборнік задач для абітурыентаў. Трапіць на перадвыбарчы сход Віцебскай нацыянальна-тэрытарыяльнай акругі нр 79 было складана. Трайная заслона малайцоў з чырвонымі нарукаўнымі павязкамі, прыдзірлівыя праверкі запаршальных квіткоў. Подступы да дэмакратыі ахоўваліся настолькі надзейна, што яна магла спаць спакойна. Што ўласна кажучы, яна і рабіла... Болей... | | Sunday, April 25th, 2010 | 3:10 pm [kamunikat]
 |
| | Thursday, March 25th, 2010 | 9:17 am [kamunikat]
 |
Геніюш Ларыса, Споведзь, кніга на Дзень Волі на Камунікат.org СповедзьГеніюш Ларыса Сучасная беларуская літаратура небагатая асабліва ні мемуарыстыкай, ні эпісталярным жанрам. Бо калі што і напісана, то з абачлівасцю на цэнзара, следчага або стукача. Успаміны выдатнай нашай паэткі Ларысы Геніюш — мужнае выключэнне. У іх споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх шлях самаадданага служэння Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і шлях па ўсіх пакутах сталінскай «Гэгэнны» — праз засценкі МДБ Менска, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далекай Поўначы. Перад чытачом праступае бясконцае мноства абліччаў — любячых бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім на вуснах: «Жыве Беларусь!» Суровай меркай цаніла Паэтка падзеі і людзей, і ў першую чаргу сваіх супляменнікаў. Але на гэта яна мела поўнае права, выпакутаваўшы яго бязвіннай гібеллю найбліжэйшых людзей, нялюдскім уласным прысудам на чвэрць стагоддзя нематы і практычнага неіснавання, гадамі цкавання ўладарнымі пігмеямі ўжо ў пасля сталінскія часы... (М. Чарняўскі, Уступ, фрагмэнт) Болей... | | Wednesday, March 24th, 2010 | 11:53 pm [kamunikat]
 |
Хільмановіч Уладзімір, Краязнаўчыя кропкі, 24.03.2010 на Камунікат.org Краязнаўчыя кропкіХільмановіч Уладзімір Вупуск штотыднёвай перадачы Радыё Рацыя "Краязнаўчыя кропкі" прысьвечаны найвялікшаму нацыянальнаму сьвяту беларусаў - 25 сакавіка, Дню Волі, гадавіне абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У перадачы распавядаецца пра тыя мясьціны і мясцовасьці Гарадзеншчыны які зьвязаныя зь дзейнасьцю Рады і Ўраду БНР а таксама пра тыя кропкі на мапе, зь якімі зьнітаваны лёс тых дзеячоў якія тварылі тагачасную гісторыю. Болей... | | Thursday, March 18th, 2010 | 5:44 pm [kamunikat]
 |
Салідарнасць у інтэрнэце, 153 на Камунікат.org Салідарнасць у інтэрнэце153 Какой нам толк от «Евронеста»? Все 10 мест в белорусской делегации в парламентской ассамблее политики ЕС «Восточное партнерство» («Евронест») отданы представителям белорусской оппозиции и гражданского сообщества. Соответ ствующее решение содержится в резолюции Европарламента, принятой 10 марта в Страсбурге. Между тем нерешенным остается главный вопрос: вокруг чего всетаки ломали копья власть и оппозиция, в чем для нас значение «Евронеста» и как он может повлиять на ситуацию в Беларуси? Даже сами политики сходятся во мнении, что эта структура больше формальная. Болей... | | Wednesday, March 10th, 2010 | 10:11 pm [kamunikat]
 |
Геніюш Ларыса, Споведзь на Камунікат.org СповедзьГеніюш Ларыса Успаміны Ларысы Геніюш уяўляюць тэкст, надрукаваны на машынцы амаль без правак. Бачна, аўтарка не спадзявалася ў хуткім часе іх апублікаваць, дый вяртацца да напісанага, нешта правіць — як нанова перажыць праследаванні, турмы, лагеры, што было і цяжка, і балюча. Твор не мае назвы. Улічваючы змест і стылёвыя адметнасці, вырашана назваць «Споведзь». Падрыхтоўка рукапісу да выдання патрабавала максімальнай абярэжлівасці. Л. Геніюш магла залішне суб'ектыўна ацэньваць некаторых асоб, з этычных меркаванняў падаецца не поўнае напісанне іх прозвішчаў. Ларыса Геніюш карысталася дарэформенным правапісам, але не паслядоўна трымалася яго. Захаваны стыль і з нязначнымі праўкамі арфаграфія. Розныя формы аднаго і таю ж слова, часам на адной старонцы, да адзінай нормы напісання не прыводзяцца: газета — газэта, перасьледаваць — прасьледаваць, пражскі — праскі, турма — цюрма, хлопец — хлапец, цэрква — царква і г.д. Пакінута нязменным напісанне слоў не падпарадкаваных правілам арфаграфіі з мэтай перадаць стылевыя асаблівасці аўтарскай мовы, напрыклад: барэцік гаўса, казахскіх гавец, сядзімо, развіднело... Захавана не заўседы дакладнае вымаўленне замежных слоў, у каментарыях яны падаюцца на мове арыгінала. У каментарыях пазначаны таксама розначытанні, паўторы, даецца тлумачэнне дыялектаў. (М. Чарняўскі, Уступ, фрагмэнт) Болей... | | Monday, March 8th, 2010 | 12:28 am [kamunikat]
 |
Мой лён і сон, 7.03.2010 на Камунікат.org Мой лён і сонперадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш 7.03.2010 Многія беларускія грамадскія арганізацыі, рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі запланавалі ў 2010 годзе правесці шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі Ларысы Геніюш, 100-годдзе якой сёлета адзначае Беларусь. Рыхтуюцца годна сустрэць гэты юбілей і беларускія выдавецтвы. У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны - Гарадзенская бібліятэка” запланаваны зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш. Рыхтуецца да друку зборнік успамінаў пра славутую паэтку з Зэльвы. Пабачыць свет і зусім унікальная кніга - тэматычны бібліяграфічны альманах “Асоба і час”, які будзе цалкам прысвечаны Ларысе Геніюш. Мінскае выдавецтва “Галіяфы” не плануе выдання адмысловай кнігі да юбілею, затое мяркуе адзначыць 100-годдзе паэткі культурніцкай акцыяй у рамках літаратурнага фестывалю “Інтач”. (фота www.adradjency.narod.ru) Болей... | 12:25 am [kamunikat]
 |
Мой лён і сон, 28.02.2010 на Камунікат.org Мой лён і сонперадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш 28.02.2010 У 2005 годзе пабачыла свет кніга эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш “Каб вы ведалі”, якую ўклаў і падрыхтаваў да друку паэт Міхась Скобла. Але гэта, як кажа Міхась, толькі невялікая частка з эпісталярнага архіву паэткі. Ім ужо падрыхтаваны яшчэ дзве кнігі лістоў Ларысы Геніюш. Архіў паэткі захоўваецца ў Акадэміі навук у аддзеле рэдкай кнігі, куды ён патрапіў дзякуючы руплівасці Адама Мальдзіса. Міхась Скобла, працуючы над архівам Ларысы Геніюш, зрабіў ужо ні адно адкрыццё. (фота www.adradjency.narod.ru) Болей... | | Thursday, March 4th, 2010 | 7:29 pm [kamunikat]
 |
Тут і цяпер, 03.03.2010 на Камунікат.org Тут і цяпер03.03.2010 Ідэалагічны кактэйль. Напярэдадні мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў цікавасць да змесціва галоў электарату з боку ўлад расце шалёнымі тэмпамі. Трэба ісці ад жыцця. Як паведамляе сайт naviny.by, жлобінскія ідэолагі нядаўна выпусцілі бюлетэнь “для аказання метадычнай дапамогі намеснікам кіраўнікоў па ідэалагічнай працы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна”. Складальнікам дапаможніка з’яўляецца аддзел ідэалагічнай працы Жлобінскага райвыканкама. Тыраж — 100 экзэмпляраў на 114 ідэолагаў у гэтым раёне. Нагадаем, што 17 лютага на семінары ідэалагічных супрацоўнікаў Мінскай вобласці першы намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч патлумачыла, што ў сучасных умовах “патрэбен нефармальны падыход. Час лозунгаў мінуў. Трэба ісці ад жыцця, зыходзіць з патрэб людзей”. Болей... | | Monday, March 1st, 2010 | 10:26 pm [kamunikat]
 |
Асіпенка Людміла, Квяткоўска Катажына, Кастусёў дзёньнік на Камунікат.org Кастусёў дзёньнікГісторыі беларускіх студэнтаў Праграмы ім. Кастуся Каліноўскага Асіпенка Людміла, Квяткоўска Катажына Знакавай падзеяй у іх жыцці стала «Плошча». Моладзь, студэнты, навучэнцы беларускіх навучальных устаноў у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года выйшлі на Плошчу. Зладзілі намётавае мястэчка і жылі там, пакуль міліцыя не ліквідавала сілай гэты «беларускі майдан». Многіх з тых, хто быў на Плошчы пасля выключылі з навучальных установаў. Каб працягнуць вучобу, прыехалі ў Польшчу, дзе была адмыслова створана Праграма імя Каліноўскага. Кніга «Кастусёў дзённік» - гэта гісторыі асобных людзей, іх погляд на жыццё, іх позірк на падзеі сакавіка 2006, іх успрыманне беларускай рэчаіснасці. Кожная гісторыя – іншая. Кожны герой (а іх у кнізе пятнаццаць) мае сваё, асабістае, непаўторнае. Успаміны дзяцінства, светлае, чыстае, мары, дзічячае ўспрыманне свету. А пасля раптоўная даросласць - Плошча, турма на Акрэсціна, пратаколы, допыты, спецназ, выключэнне і чужая краіна – гэта агульнае, супольнае. Але кожны гэтае супольнае і агульнае перажывае па-свойму. Расказаныя гісторыі даюць магчымасць пазнаць, убачыць беларускую рэчаіснасць праз прызмат маладых беларусаў. Чытанне кнігі дае шмат тэмаў да разважання, а двухмоўнае польска-беларускае выданне трапляе да большага кола чытачоў. (Н.Г.) Болей... | | Saturday, February 27th, 2010 | 10:55 pm [kamunikat]
 |
Права на волю, № 3 (264) 2010 на Камунікат.org Права на волюПраваабарончы бюлетэнь № 3 (264) 2010 "Рэгрэс" у стасунках Еўрасаюзу з Беларусьсю. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бясьпекі віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан заявіла, што адносіны паміж Беларусьсю і Еўрасаюзам разьвіваюцца ў адмоўным накірунку. Пра гэта, на яе думку, сьведчыць канфлікт паміж Беларусьсю і Польшчай, выкліканы арыштамі прадстаўнікоў польскай меншасьці, паведамляе "БДГ" са спасылкай на польскія СМІ."Арышт прадстаўнікоў Саюзу палякаў Беларусі сьведчыць пра эскалацыю дзеяньняў супраць польскай меншасьці, і таксама пра рэгрэс у стасунках паміж ЕС і Беларусьсю", – прыводзяць польскія СМІ заяву Лютца Гельнера, прадстаўніка віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Кэтрын Эштан. Ад імя віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі ён выказаў надзею, штоБеларусь будзе выконваць абавязальніцтвы, узятыя ў межах АБСЕ. "Мы спадзяемся, што Беларусь будзе выконваць абавязальніцтвы, узятыя перад Арганізацыяй па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, датычныя правоў нацыянальных меншасьцяў", – заявіў прадстаўнік Кэтрын Эштан.Прадстаўнік віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі заклікаў беларускія ўлады правесьці дэмакратычныя рэформы: "Мы заклікаем Беларусь ажыцьцявіць гэтак неабходныя дэмакратычныя рэформы, каб Беларусь магла ў поўнай меры скарыстацца з Еўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Мы будзем уважліва сачыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі", – падкрэсьліў Лютц Гельнер. Болей... | 12:57 pm [kamunikat]
 |
Геніюш Ларыса, Ад родных ніў на Камунікат.org Ад родных ніўВершы Геніюш Ларыса Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г. жыла ў Зэльве. Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. Болей... | | Wednesday, February 24th, 2010 | 10:18 pm [kamunikat]
 |
Барадулін Рыгор, Ксты на Камунікат.org КстыБарадулін Рыгор Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства. Звяртаюцца людзі да Бога на роднай мове, бывае, на чужой. На чужой мове моляцца многія людзі ў Беларусі – так склалася, і людзі невінаватыя. Госпад разумее і чуе ўсіх, нават думкі. „Ксты” – кніга вялікага беларускага паэта, народнага паэта РЫГОРА БАРАДУЛІНА. Гэта ўзор духоўнай паэзіі. Паэт імкнецца наблізіцца да Усявышняга, паразважаць над пытаннямі вечнага і зямнога. Кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Але адказу няма. Бо гэта Таямніца. (кс. У. Завальнюк, Каб рунела душа, фрагмэнт) Болей... | | Sunday, February 21st, 2010 | 12:48 pm [kamunikat]
 |
Беларускі Рэзыстанс, 02 (7)/2009 на Камунікат.org Беларускі Рэзыстанс02 (7)/2009 АД РЭДАКЦЫІНовыя тэндэнцыі ў асьвятленьні падзеяў восені 1939-гаДАСЬЛЕДАВАНЬНІМіцкевіч А. Плян стварэньня Беларускага вайсковага злучэньня ў Чырвонай Арміі ў 1944 годзеЁрш С. Беларускі спэцыяльны батальён “Дальвіц” і радыёгульні савецкай контрвыведкі. 1944-45 гг.Горбік С. Знаходжаньне ўкраінскага батальёну Пабягушчага і Шухевіча ў Беларусі і іх кантакты з беларускім вызвольным рухам ДАКУМЭНТЫПратакол допыту беларускага камандаса пасьля затрыманьня ў чэрвені 1941 годуЛіквідацыя “Арганізацыі аднаасобнікаў” на Бягомльшчыне Арганізацыя беларускага антысавецкага падпольля ў 1943-1944 гг. у дакумэнтах нямецкіх архіваў Групы самаабароны на Дзівіншчыне, 1945 год ДАВЕДКАУ справе спрэчак вакол наваградзкай акцыі 1948 годуАРХІЎНЫЯ СКАРБЫЁрш С. Як дзялілі архіў Касмовіча “Працягваецца сувязь пакаленьняў вольналюбівых людзей, якія любяць нашую Бацькаўшчыну”. Фрагмэнты ст энаграмы сустр эчы вет эранаў Беларускага вызвольнага руху ПАВЕДАМЛЕНЬНІЁрш С. Нечаканы паварот у справе Арганізацыі беларускіх нацыяналістаў СЁ. Беларуска-польскія перамовы ў Вільні ў лютым 1941 году Клявец Р. Украінскія кур’еры для сувязі з беларускай кансьпірацыяй у Баранавічах, 1947 год Ёрш С. Кансьпірацыйны “Саюз супольнай справы” 1949-1951 гадоўСЁ. Беларускі партызан Віктар Васілеўскі на Захадзе Сушко В. Партызанскі атрад Андрэя Горбаня на Маладэчаншчыне, др. пал. 1940-х Сушко В. Пра абставіны забойства начальніка 2-га аддзела Ўпраўленьня МГБ Мінскай вобласьці ў 1953 годзе С. В. Дывэрсійна-тэрарыстычна Болей... | | Saturday, February 20th, 2010 | 11:28 am [kamunikat]
 |
Супрун Васіль, Незабыўныя “ксівы” на Камунікат.org Незабыўныя “ксівы”вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш Супрун Васіль Да чытача. Гісторыя нашай зямлі ёсьць гісторыяй асобаў, чый лёс запісаны чырвонымі літарамі ў Кнізе Бога. Чырвонымі, бо шмат крыві, пакут і болю... Чырвонымі, бо якім павінна быць сэрца, каб магло зьмясьціць столькі любові... Шмат гора выпала на нашу долю, але і Госпад паслаў шмат змагароў на жніво беларускага адраджэньня. Немагчыма адчуць у поўнай меры тое, што адчувалі людзі, якія знаходзіліся ў няволі. Але “ксівы” расплюшчваюць нашыя вочы праз лёс двух чалавек на жыцьцё Беларусі. Бо Беларусь не толькі лясы і палі, але людзі, якія складаюць душу народа. Перад намі часы, калі дух камунізму тварыў, што хацеў на зямлі ня толькі нашай краіны. Гэта час нябачнага ворага і цёмнага лесу, дзе штодзень згасалі зоркі. Але любоў да Радзімы мацнейшая за страх перад сьмерцю, якую нёс камунізм. Гісторыя давала нам шмат прыкладаў для будучыні. Адзін з якіх кажа, што Свабода заўсёды каштуе шмат, бо здабываецца агнём веры й мячом справы ў вялікіх ахвярах і пакутах. Варта пакаяцца ў грахох камунізму і будаваць Беларусь з верай, надзеяй і любоўю, пра якія так ма- рылі Ларыса Геніюш і Васіль Супрун у сваіх вершах. Юрась і Ганна, JH.Friendship@gmail.com Болей... |
[ << Previous 20 ]
|